Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка: памяць аб ВАВ будзе ўмацоўваць адзінства беларусаў і расейцаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 09.05.2019 13:43
У віншаваньні беларусам Аляксандр Лукашэнка назваў 9 мая сьвяшчэннай датай для кожнага беларуса.
Аляксандар Лукашэнка (архіўны здымак)Аляксандар Лукашэнка (архіўны здымак)youtube.com/screen

Лукашэнка: памяць аб ВАВ будзе ўмацоўваць адзінства беларусаў і расейцаў
Аляксандр Лукашэнка з нагоды 74-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне накіраваў віншавальнае пасланьне прэзыдэнту Расеі Ўладзіміру Пуціну. «Перакананы, што сьвята захоўваемая памяць пра Вялікую Айчынную вайну будзе й надалей умацоўваць адзінства беларусаў і расейцаў», – сказаў ён.
Паводле яго слоў, памяць аб ВАВ таксама будзе садзейнічаць разьвіцьцю стратэгічнага партнэрства дзьвюх дзяржаў і падтрыманьню стабільнасьці ў Эўропе, паведамілі ў Адміністрацыі кіраўніка беларускай дзяржавы.
Таксама Аляксандр Лукашэнка дзяржавы павіншаваў прэм'ер-міністра Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева, старшыню Савета фэдэрацыі Валянціну Мацьвіенку, старшыню Дзярждумы Вячаслава Валодзіна, а таксама Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.
Акрамя таго, ён накіраваў віншавальныя пасланьні прэзыдэнтам Азэрбайджана, Армэніі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Таджыкістана, Туркмэністана, Узбэкістана, Украіны й Грузіі.
У віншаваньні беларусам Аляксандр Лукашэнка назваў 9 мая сьвяшчэннай датай для кожнага беларуса, днём, «які вярнуў нашаму народу права на жыцьцё й надзею на будучыню».

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт