Стала вядома, колькі ў Беларусі жыве вэтэранаў вайны
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
09.05.2019 12:41
Сярод вэтэранаў - два Героі Савецкага Саюза: ім 95 і 102 гады.
Савецкі прапагандысцкі плякат часоў Вялікай Айчыннай вайны Public Domain
Стала вядома, колькі ў Беларусі жыве вэтэранаў вайны
Стала вядома, колькі ў Беларусі жыве вэтэранаў Вялікай Айчыннай вайны. На 1 красавіка іх было 6 тыс. 250 чалавек, у тым ліку два Героі Савецкага Саюза (ім 95 і 102 гады). Падкрэсьліваецца, што гэта людзі, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў баявых дзеяньнях, інфармуе БелТА са спасылкай на Міністэрства працы й сацыяльнай абароны. Чатыры гады таму вэтэранаў вайны налічвалася больш за 17 тыс.
Больш за 15 тыс. беларусаў зьяўляюцца грамадзянамі, якія пацярпелі ад наступстваў вайны. У асноўным яны былі вязьнямі канцлягераў, турмаў, гета.

эўрарадыё/вс