12 беларускіх турыстаў, якія пацярпелі ў ДТЗ у Карпатах, вяртаюцца дадому
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
08.05.2019 17:05
Група турыстаў з Беларусі зьбіралася на сплаў па рацэ, загінулі трое чалавек.
www.facebook.com/
У аўторак 7 траўня, з Верхавінскай бальніцы, дзе знаходзіліся трое беларускія турысты, выпісалі двое. У ноч з аўторка на сераду маладыя людзі былі ўжо ў Львове. Зараз разам з дзесяцьцю хлопцамі, якія падчас ДТЗ таксама знаходзіліся ў грузавіку, яны едуць у Беларусь.
У Карпаты маладыя людзі ехалі з турклуба «Вращаем землю». Тры чалавекі загінулі, 10 - пацярпелі. Сярод загінулых у ДТЗ яго заснавальнік Яўген Іваноў.
- У нас застаецца дзяўчына і двое маладых людзей, за імі трэба паназіраць яшчэ 3-4 дня – сказаў tut.by Аляксандр Яворскі, намесьнік галоўнага ўрача па хірургіі Івана-франкоўскай абласной бальніцы. - У панядзелак да нас таксама прывязуць беларуса, які знаходзіцца ў Верхавінскай бальніцы.
Паводле слоў спэцыяліста, стан пацыентаў здавальняючы. Пагрозы жыцьця няма.
Нагадаем, надзвычайнае здарэнне адбылося 6 траўня, каля 11 гадзін раніцы. Група турыстаў з Беларусі зьбіралася на сплаў па рацэ і накіроўвалася да месца прызначэньня на грузавым аўтамабілі. У ім знаходзілася 24 чалавекі. Грузавік упаў у раку Чорны Чэрэмош з вышыні каля 40 мэтраў. Тры чалавекі загінулі.
Па інфармацыі паліцыі Івана-франкоўскай вобласьці, за рулём грузавіка быў 47 гадовы кіроўца. Мужчына не справіўся з кіраваньнем на ўздыме, машына пачала рух назад і перакулілася ў раку. Паліцыя паведамляе, што кіроўца знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'яненьня. Гэта пацвердзіла мэдэкспэртыза. Сам ён у шоку, адкараскаўся сінякамі.
Кіроўца затрыманы, яму пагражае пазбаўленьне волі на тэрмін ад пяці да дзесяці гадоў.
tut.by/яс