Рассельгаснагляд затрымаў 87 тон садавіны й гародніны зь Беларусі
Расейцы робяць выснову, што зь Беларусі працягваюцца пастаўкі забароненай да ўвозу ў Расею прадукцыі.
Рассельгаснагляд заяўляе, што зь Беларусі па-ранейшаму спрабуюць увесьці „падкаранцінную прадукцыю”.
1-6 траўня былі затрыманыя 14 аўтамабіляў, якія ехалі ў Расею зь Беларусі аб'язнымі дарогамі па-за афіцыйным пунктам пропуску. У іх перавозілі 86,9 тоны рознай плодаагародніннай прадукцыі.
На яблыках (57,9 тоны) расейскія фітасанітарныя інспэктары выявілі на адной з партый маркіроўку Малдовы. Пры даглядзе 19 тон цыбулі-парэя, цыбулі-шалота, салеры й фенхеля была выяўленая маркіроўка Італіі ды Галяндыі. А яшчэ 10 тон бульбы перавозіліся ўвогуле без маркіровачных этыкетак.
Усе грузы былі без суправаджальных дакумэнтаў. Пасьля адміністрацыйнага расьсьледаваньня ўся прадукцыя будзе зьнішчаная.
Акрамя таго, расейцы плянуюць зьнішчыць 88 тон яблыкаў і грушаў, затрыманых раней. Іх таксама спрабавалі ўвезьці ў Расею па падобнай схеме.
Рассельгаснагляд робіць выснову, што зь Беларусі працягваюцца пастаўкі забароненай да ўвозу ў Расею прадукцыі. Тавар перагружаюць на тэрыторыі Беларусі й дробнымі партыямі вязуць у Расею па аб'язных дарогах.
euroradio.fm/аз