Logo Polskiego Radia
Print

Ноччу затрымалі Глеба Рубанава – за рэпост у сацыяльных сетках

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 07.05.2019 11:56
Ноччу з 6 на 7 траўня быў затрыманы меркаваны ўдзельнік флешмобу ў сацыяльных сетках #яэкстрэміст Глеб Рубанаў.
крыніца: БАЖ

Ноччу затрымалі Глеба Рубанава – за рэпост у сацыяльных сетках
Ноччу з 6 на 7 траўня быў затрыманы меркаваны ўдзельнік флешмобу ў сацыяльных сетках #яэкстрэміст Глеб Рубанаў.
Як пасьпеў паведаміць Глеб, прыкладна ў 4:30 яго выманілі ў двор пад падставай, што быццам нехта пашкодзіў яго аўтамабіль. У выніку міліцыянты сярод ночы завезьлі яго ў Савецкі РУУС, дзе паведамілі пра затрыманьне да суда.
21 сакавіка IT-кансультанту Глебу Рубанаву патэлефанаваў чалавек, які прадставіўся ўчастковым, і паспрабаваў запрасіць на неадкладную размову з нагоды флэшмобу #яэкстрэміст.
На прапанову перанесьці размову на больш зручны час, участковы адказаў, што нібыта рашэньне трэба прыняць сёньня, бо заканчваецца тэрмін праверкі па справе, распачатай тыдзень таму, 14 сакавіка. Глеб Рубанаў ад сустрэчы адмовіўся. Па словах тэлефанаваўшага, справа, верагодна, будзе перададзена ў суд.
Флэшмоб #яэкстрэміст распачаты анархістам і журналістам Міколам Дзядком. Удзельнікі флэшмоба публікуюць у сацыяльных сетках свае фотаздымкі з матэрыяламі з Рэспубліканскага сьпісу экстрэміцкіх матэрыялаў і хэштэгам #яэкстрэміст #яэкстремист.

БАЖ/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт