Беларусы адзначаюць Радаўніцу: што забаронена рабіць у гэты дзень
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        07.05.2019 10:02
                    
                                 
                
                
                    У гэты дзень, калі царква заклікае вернікаў ня столькі смуткаваць, колькі радавацца за памерлых сваякоў.
                
                
                    
                        
commons.wikimedia.org/Public Domain
                     
                
                
                
               
                
                          
Беларусы адзначаюць Радаўніцу: што забаронена рабіць у гэты дзень
У аўторак пасьля велікоднай сядміцы праваслаўная царква на землях усходніх славян адзначае Радаўніцу – дзень памінаньня памерлых.
У гэтым годзе дзень, калі царква заклікае вернікаў ня столькі смуткаваць, колькі радавацца за памерлых сваякоў, прыпадае на 7 траўня.
Як і ў любую іншую царкоўную дату, на Радаўніцу шмат чаго нельга рабіць. Вось асноўныя забароны, устаноўленыя царквой: лаяцца і брыдкасловіць;
прыбіраць магілы і фарбаваць агароджы (гэта неабходна зрабіць загадзя);
аб'ядацца і напівацца (памінальная трапеза павінна быць сьціплай і без ужываньня алькаголю);
нельга памінаць памерлых гарэлкай і паліць.
Таксама не рэкамэндуецца пакідаць на магілах ежу – яна прыцягвае бяздомных жывёл, якія апаганьваюць зямлю. Памінальны стол лепш накрыць дома пасьля прыходу з могілак.
У аўторак пасьля велікоднай сядміцы праваслаўная царква на землях усходніх славян адзначае Радаўніцу – дзень памінаньня памерлых.
У гэтым годзе дзень, калі царква заклікае вернікаў ня столькі смуткаваць, колькі радавацца за памерлых сваякоў, прыпадае на 7 траўня.
Як і ў любую іншую царкоўную дату, на Радаўніцу шмат чаго нельга рабіць. Вось асноўныя забароны, устаноўленыя царквой: лаяцца і брыдкасловіць; прыбіраць магілы і фарбаваць агароджы (гэта неабходна зрабіць загадзя); аб'ядацца і напівацца (памінальная трапеза павінна быць сьціплай і без ужываньня алькаголю); нельга памінаць памерлых гарэлкай і паліць.
Таксама не рэкамэндуецца пакідаць на магілах ежу – яна прыцягвае бяздомных жывёл, якія апаганьваюць зямлю. Памінальны стол лепш накрыць дома пасьля прыходу з могілак.
naviny.by/ав