У «Брузгах» прыпынілі афармленьне транспарту ў абодвух напрамках
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
06.05.2019 13:24
Падчас работ па рэканструкцыі ў пункце пропуску палякі наткнуліся на бомбу часоў вайны.
radyjo.net
У «Брузгах» прыпынілі афармленьне транспарту ў абодвух напрамках
Праца пункта пропуску «Брузгі» на беларуска-польскай мяжы паралізаваная: сёньня ў сумежным пункце пропуску «Кузьніца» знайшлі бомбу часоў Другой сусьветнай вайны. Афармленьне транспарту прыпынена ў абодвух напрамках, папярэджвае Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.
6 траўня падчас работ па рэканструкцыі ў пункце пропуску «Кузьніца» (з беларускага боку – «Брузгі») палякі наткнуліся на бомбу часоў вайны. З-за гэтага было прыпынена афармленьне транспарту ў абодвух напрамках – як на ўезд, так і на выезд. На месца небясьпечнай знаходкі прыбылі экстранныя службы.
У Дзяржпамежкамітэце рэкамэндавалі аўтамабілістам, якія едуць у Польшчу, па магчымасьці, выбіраць альтэрнатыўныя маршруты руху.

Тэлеграф/ав