Logo Polskiego Radia
Print

Праваабаронцы патрабуюць забясьпечыць рэалізацыю свабоду мірных сходаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 03.05.2019 13:42
Асноўныя патрабаваньні зьвязаныя з адменай аплаты за правядзеньне масавых мерапрыемстваў.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Беларускія праваабарончыя арганізацыі выдалі супольную заяву, у якой патрабуюць ад уладаў забясьпечыць рэалізацыю свабоду мірных сходаў.
25 красавіка 2019 г. стала вядома, што арганізатары традыцыйнага шэсьця «Чарнобыльскі шлях» былі вымушаныя адклікаць раней пададзеную імі ў Менгарвыканкам заяўку аб дазволе правядзеньня шэсьця і мітынгу і адмовіцца ад яго правядзеньня па прычыне немагчымасьці аплаты арганізатарамі выдаткаў па правядзеньню дадзенага мерапрыемства.
Па гэтай жа прычыне адмовіліся ад правядзеньня першамайскага сходу і прадстаўнікі незалежных прафсаюзаў. За адмову аплаціць выдаткі па правядзеньню Дня волі 24 сакавіка 2019 у г. Менску ягоных арганізатараў прыцягнулі да адміністратыўнай адказнасьці.
Праваабарончая супольнасьць ня раз зьвяртала ўвагу на тое, што патрабаваньні аб аплаце правядзеньня мірных сходаў, зьвязаных з рэалізацыяй грамадзянамі краіны свабоды мірных сходаў і выказваньня свайго меркаваньня, зьяўляюцца недапушчальнай практыкай, сур’ёзна абмяжоўваюць магчымасьці рэалізацыі гэтых свабодаў на практыцы. Аднак, прапановы праваабаронцаў аб зьменах Закона «Аб масавых мерапрыемствах» так і не былі прынятыя да ўвагі.
Прадстаўнікі праваабарончых арганізацый Беларусі патрабуюць ад дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў унесьці зьмены ў Закон «Аб масавых мерапрыемствах», прывёўшы яго ў адпаведнасьць з міжнароднымі стандартамі ў галіне правоў чалавека.
Таксама праваабаронцы патрабуюць адмяніць Пастанову № 49 «Аб зацьвярджэньні Палажэньня аб парадку аплаты паслуг па ахове грамадзкага парадку. Арганізацыі просяць гарантаваць грамадзянам краіны магчымасьць ажыцьцяўленьня імі свабоды мірных сходаў і выказваньня свайго меркаваньня. Сярод патрабаваньняў таксама спыненьне практыкі прыцягненьня грамадзянаў да адказнасьці за мірную рэалізацыю імі канстытуцыйных свабодаў, мірных сходаў і выказваньня меркаваньня.

Вясна/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт