Logo Polskiego Radia
Print

Бабруйчанін атакаваў Amazon і Western Union

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 01.05.2019 16:07
Хакер з Бабруйска зьдзейсьніў больш за 300 тысяч кібэратак на суму каля 5 мільёнаў даляраў.
Ілюстрацыйнае фотаІлюстрацыйнае фотаФота: pixabay.com

Хакера па мянушцы Сатошы, якога шукалі па ўсім сьвеце, затрымалі ў Беларусі. Гэта вынік сумеснай апэрацыі беларускіх сьледчых і Фэдэральнага бюро расьсьледаваньняў ЗША.

Хакерам аказаўся трыццацігадовы жыхар Бабруйска. Ён зьдзейсьніў больш за 300 тысяч кібэратак толькі ў ЗША, за апошнія два месяцы зарабіўшы 60 тысяч даляраў.

Хакер жыў у Бабруйску, у кватэры разам з бацькам. Паводле сьледзтва хлопец зарабляў на тым, што здабываў даныя вядомых кампаній, а пасьля прадаваў іх.

Маладога чалавека падазраюць у атаках на банкаўскія сэрвісы, плацёжныя сыстэмы, інтэрнэт-крамы на ўсіх кантынэнтах.

Паводле сьледчых, праз уліковыя запісы, якія хакер прадаў зламысьнікам, прайшлі махлярскія апэрацыі на суму каля 5 мільёнаў даляраў. Пад ударам бабруйчаніна апынуліся нават Amazon і Western Union.

Затрыманаму пагражае да двух гадоў пазбаўленьня волі.

Ont.by/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт