Logo Polskiego Radia
Print

Расея замяніла пасла ў Беларусі

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 01.05.2019 10:08
Замест Міхаіла Бабіча на пасаду пасла Расеі ў Беларусі прызначаны Дзьмітрый Мезенцаў.
Міхаіл БабічМіхаіл БабічФото: commons.wikimedia.org/premier.gov.ru/CC BY-SA 4.0

Расея замяніла свайго пасла ў Беларусі. Замест Міхаіла Бабіча прызначаны Дзьмітрый Мезенцаў, які дагэтуль быў генэральным сакратаром Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва і губэрнатарам Іркуцкай вобласьці.

Пра адстаўку Бабіча нібы ня раз прасіў Пуціна сам Лукашэнка. Лукашэнка запэўніў Пуціна, што гатоў пачаць «інтэграцыю, якая даўно абмяркоўвалася», але пры гэтым папрасіў адклікаць Бабіча. Пуцін пагадзіўся, даў Лукашэнку год, паабяцаўшы ня ўмешвацца ва ўнутраныя справы Беларусі, сьцьвярджае крыніца газэты «Коммерсантъ».

Апошняя інфармацыя пра публічную актыўнасьць Бабіча зьявілася на сайце расейскай амбасады ў Беларусі 19 красавіка.

20 красавіка Лукашэнка заявіў, што «Расея зь ім (г. зн. з Бабічам. — Рэд.) разьбярэцца сама».

Міхаіла Бабіча прызначылі расейскім амбасадарам у Беларусі 24 жніўня 2018 года. Дагэтуль ён займаў пасаду паўнамоцнага прадстаўніка прэзыдэнта Расеі ў Прыволскай фэдэральнай акрузе.

Дзьмітрый Мезенцаў нарадзіўся 18 жніўня 1959 года ў Ленінградзе. У 1991-1996 гадах — старшыня камітэта па друку і СМІ мэрыі Санкт-Пецярбурга (у гэты ж пэрыяд камітэт па зьнешніх сувязях мэрыі ўзначальваў Уладзімір Пуцін). Займаў пасаду губэрнатара Іркуцкай вобласьці (2009-2012) і генсакратара Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (2013-2015). З 2016 года Мезенцаў — член Савета Фэдэрацыі парлямэнта Расеі.

Nn.by/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт