Logo Polskiego Radia
Print

Інцыдэнт з бруднай нафтай не паўплывае на падатковы манэўр

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.04.2019 15:22
Пра гэта заявіў прэм'ер-міністар Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў.
pixabay.com/Public Domain CC0

Прыпынак транзыту расейскай нафты па трубаправодзе «Дружба» – гэта дрэнны інцыдэнт, які трэба старанна расьсьледаваць, але ён не паўплывае на ўзаемадзеяньне Расеі і Беларусі па іншых пытаньнях, паведаміў журналістам прэм'ер-міністар Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў пасьля сустрэчы са сваім беларускім калегам Сяргеем Румасам.
«Мы толькі што з Сяргеем Мікалаевічам Румасам гэтую тэму закранулі. Першае, што тычыцца так званай »бруднай« нафты: безумоўна, з гэтым трэба разьбірацца. Гэта ўвогуле дрэнны інцыдэнт, які неабходна вельмі дакладна расьсьледаваць», – сказаў ён.
«Сьледзтва ідзе і па лініі праваахоўных органаў, і па тэхналягічнай лініі, вынікам гэтага разбору павінны быць рашэньні аб прыцягненьні да адказнасьці вінаватых асоб, і, пры ўсталяваньні, вінаватых кампаній. Гэтая адказнасьць можа быць адміністрацыйнай, можа быць эканамічнай, то бок грамадзянска-прававой, і можа быць крымінальнай. І па ўсіх гэтых лініях працэдуру давесьці да канца – гэта тое, што я абяцаў нашым партнэрам з Беларусі», – дадаў Мядзьведзеў.
«У той жа час цяпер ужо адбылося замяшчэньне часткова сапсаванай нафты на нармальную нафту, у бліжэйшы час такая нафта пачне паступаць і ў Беларусь у той участак трубы, які ідзе па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, і ўжо на іх нафтаперапрацоўчыя камбінаты», – падкрэсьліў прэмʼер-міністар.
«Што ж тычыцца ўвязкі наступстваў гэтага інцыдэнту і ўсякага роду іншых рашэньняў, якія знаходзяцца ў пэрымэтры абмеркаваньняў паміж Расейскай Фэдэрацыяй і Рэспублікай Беларусь, то тут ніякай увязкі быць ня можа», – сказаў прэмʼер-міністар, адказваючы на пытаньне, ці паўплывае сытуацыя на перамовы па кампэнсацыі страт рэспубліцы ад увядзеньня падатковага манэўру ў Расеі.

Прыпынак транзыту расейскай нафты па трубаправодзе «Дружба» – гэта дрэнны інцыдэнт, які трэба старанна расьсьледаваць, але ён не паўплывае на ўзаемадзеяньне Расеі і Беларусі па іншых пытаньнях, паведаміў журналістам прэм'ер-міністар Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў пасьля сустрэчы са сваім беларускім калегам Сяргеем Румасам.

«Мы толькі што з Сяргеем Мікалаевічам Румасам гэтую тэму закранулі. Першае, што тычыцца так званай «бруднай нафты»: безумоўна, з гэтым трэба разьбірацца. Гэта ўвогуле дрэнны інцыдэнт, які неабходна вельмі дакладна расьсьледаваць», – сказаў ён.

«Сьледзтва ідзе і па лініі праваахоўных органаў, і па тэхналягічнай лініі, вынікам гэтага разбору павінны быць рашэньні аб прыцягненьні да адказнасьці вінаватых асоб, і, пры ўсталяваньні, вінаватых кампаній. Гэтая адказнасьць можа быць адміністрацыйнай, можа быць эканамічнай, то бок грамадзянска-прававой, і можа быць крымінальнай. І па ўсіх гэтых лініях працэдуру давесьці да канца – гэта тое, што я абяцаў нашым партнэрам з Беларусі», – дадаў Мядзьведзеў.

«У той жа час цяпер ужо адбылося замяшчэньне часткова сапсаванай нафты на нармальную нафту, у бліжэйшы час такая нафта пачне паступаць і ў Беларусь у той участак трубы, які ідзе па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, і ўжо на іх нафтаперапрацоўчыя камбінаты», – падкрэсьліў прэмʼер-міністар.

«Што ж тычыцца ўвязкі наступстваў гэтага інцыдэнту і ўсякага роду іншых рашэньняў, якія знаходзяцца ў пэрымэтры абмеркаваньняў паміж Расейскай Фэдэрацыяй і Рэспублікай Беларусь, то тут ніякай увязкі быць ня можа», – сказаў прэмʼер-міністар, адказваючы на пытаньне, ці паўплывае сытуацыя на перамовы па кампэнсацыі страт рэспубліцы ад увядзеньня падатковага манэўру ў Расеі.

Інтэрфакс/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт