Мікалай Сванідзэ: Крэмль прапанаваў Лукашэнку быць прэм’ерам
Вядомы расейскі журналіст Мікалай Сванідзэ заявіў, што Крэмль зрабіў прапанову Аляксандру Лукашэнку ўзначаліць урад аб’яднанай дзяржавы Беларусі й Расеі.
Як заявіў Сванідзэ ў інтэрвію радыё «Серебряный дождь», да яго зь Менску «дайшла чутка», што «паступіла новая прапанова Бацьку».
«Зроблена яму такая прапанова, што ён будзе не генэрал-губэрнатарам суб’екта фэдэрацыі пад назвай Рэспубліка Беларусь, а менавіта прэм’ер-міністрам», – падкрэсьліў журналіст. Падчас штогадовага пасланьня парлямэнту й народу Лукашэнка падкрэсьліў, што «з абломкаў велізарнай імпэрыі мы стварылі новую дзяржаву, выбудоўваючы амаль з нуля палітычную, эканамічную, сацыяльную сыстэму, можна сказаць, выгадавалі яе, а разам – і новае пакаленьне першых дзяцей сувэрэннай Беларусі».
Лукашэнка працягнуў: «Шмат цяпер балбатні – вось, Беларусь кудысьці ўключаць, Беларусь падзеляць і іншае. Ды немагчыма гэта сёньня зрабіць, таму што яны ўжо нарадзіліся ў свабоднай і незалежнай Беларусі! А хто асьмеліцца гэта зрабіць сілай, яны атрымаюць наймагутнейшы адказ ад нашага народа, і перш за ўсё ад тых, хто нарадзіўся сувэрэннымі й незалежнымі».
Вядомы расейскі журналіст Мікалай Сванідзэ заявіў, што Крэмль зрабіў прапанову Аляксандру Лукашэнку ўзначаліць урад аб’яднанай дзяржавы Беларусі й Расеі.
Як заявіў Сванідзэ ў інтэрвію радыё «Серебряный дождь», да яго зь Менску «дайшла чутка», што «паступіла новая прапанова Бацьку».
«Зроблена яму такая прапанова, што ён будзе не генэрал-губэрнатарам суб’екта фэдэрацыі пад назвай Рэспубліка Беларусь, а менавіта прэм’ер-міністрам», – падкрэсьліў журналіст.
Падчас штогадовага пасланьня парлямэнту й народу Лукашэнка падкрэсьліў, што «з абломкаў велізарнай імпэрыі мы стварылі новую дзяржаву, выбудоўваючы амаль з нуля палітычную, эканамічную, сацыяльную сыстэму, можна сказаць, выгадавалі яе, а разам – і новае пакаленьне першых дзяцей сувэрэннай Беларусі».

радыё рацыя/вс