Logo Polskiego Radia
Print

Беларусаў хочуць застрахаваць ад нявыплаты заробку пры банкруцтве прадпрыемства

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 29.04.2019 11:58
ФПБ вывучала вопыт іншых краін, дзе гэтая праблема вырашаецца фарміраваньнем страхавых фондаў.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Беларусаў хочуць застрахаваць ад нявыплаты заробку пры банкруцтве прадпрыемства
Прапановы па страхаваньні рызыкі нявыплаты заробку пры банкруцтве прадпрыемства ўнесены на разгляд Савета міністраў. Пра гэта паведаміў старшыня Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда ў інтэрвію праграме «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь 1».
«Мы ўнесьлі ва ўрад прапанову па стварэньні пэўнага страхавога фонду на выпадак страты заработнай платы людзей, якія працуюць на прадпрыемствах, якія трапілі пад банкруцтва або пад санацыю», – сказаў Орда.
Ён адзначыў, што пры падрыхтоўцы гэтых прапаноў ФПБ вывучала вопыт іншых краін, дзе гэтая праблема вырашаецца фарміраваньнем страхавых фондаў. Паводле яго слоў, страхаваньне рызыкі нявыплаты заробку пры банкруцтве прадпрыемства дасьць магчымасьць работніку атрымаць гарантаваны даход за пэўны пэрыяд і забясьпечыць своечасовы пералік страхавых узносаў, што зьяўляецца гарантам пэнсіённага забесьпячэньня.
Орда таксама заявіў пра неабходнасьць прыняцьця дзейсных мер для павышэньня нараджальнасьці ў Беларусі. «Таксама ўнесьлі цяпер прапанову – гэта налічэньне пэнсійнага стажу мамам, у якіх чацьвёра дзяцей. Сёньня налічваецца толькі на траіх дзяцей. Мы лічым, што гэта заканадаўчы недагляд і ў бліжэйшы час гэта пытаньне будзе вырашана» – сказаў ён.

tut.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт