Культурнай сталіцай Беларусі ў 2020 годзе стане Ліда
Калегія Міністэрства культуры Беларусі на паседжаньні 25 красавіка прысвоіла Лідзе (Гарадзенская вобласьць) статус беларускай культурнай сталіцы 2020 году, паведамляе прэс-служба Мінкультуры.
Статус культурнай сталіцы года прысвойваецца міністэрствам з 2010 года ў рамках аднайменнай рэспубліканскай акцыі. У кожнай культурнай сталіцы рэалізуюцца «інавацыйныя праекты па прэзэнтацыі культурнай самабытнасьці гарадоў, разьвіцьцю й папулярызацыі традыцый і дасягненьняў нацыянальнай культуры, актывізацыі творчай ініцыятывы, павышэньню турыстычнай прывабнасьці рэгіёнаў».
«На працягу году ў рамках акцыі ў Лідзе будуць рэалізаваныя шматлікія праекты, сярод якіх музэйна-асьветніцкі праект «Замак Гедыміна – сьведка мінуўшчыны», моладзевы фэстываль андэграўнднага мастацтва «Нетыповы PARADIS», абласны фэстываль моладзевых субкультур «Моладзевая хваля», адкрыты фэстываль-конкурс мастацкай творчасьці «Арт-тэрыторыя» й іншыя значныя культурныя мерапрыемствы», – адзначылі ў прэс-службе Мінкультуры.
Ліда – культурны й прамысловы цэнтар Беларусі, у якім пражывае больш за 100 тыс. чалавек, што робіць яго другім пасьля Горадні горадам у вобласьці па колькасьці насельніцтва. Цэнтральным культурным аб'ектам Ліды зьяўляецца замак вялікага князя літоўскага Гедыміна – помнік абарончага дойлідзтва XIV стагодзьдзя.
Упершыню статус культурнай сталіцы Беларусі быў прысвоены ў 2010 годзе Полацку (Віцебская вобласьць). У 2011 годзе гэты статус перайшоў да Гомеля, у 2012-м – Нясьвіжа (Менская вобласьць), 2013-м – Магілёва, 2014-м – Горадні, 2015 годзе – Берасьця, 2016 годзе – Маладзечна (Менская вобласьць), 2017-м – Бабруйска (Магілёўская вобласьць), 2018-м – Наваполацка (Віцебская вобласьць), 2019-м – Пінска (Берасьцейская вобласьць).

naviny.by/вс