Logo Polskiego Radia
Print

БЧ павялічвае кошт білетаў ва Ўкраіну на 16-29%

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.04.2019 12:12
Кошт праезду ў фірмовым цягніку Менск-Кіеў у купэйным вагоне складзе 154,35 рубля, у плацкартным - 95,99.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: Tama66/pixabay.com/CC0 Public Domain

БЧ павялічвае кошт білетаў ва Ўкраіну на 16-29%
Кошт праезду ў фірмовым цягніку Менск-Кіеў у купэйным вагоне складзе 154,35 рубля, у плацкартным - 95,99.
Беларуская чыгунка павялічвае кошт квіткоў ва Ўкраіну на 16-29%, паведаміла прэс-служба БЧ.
Як патлумачыла прэс-служба, гэта зьвязана з тым, што АТ „Укрзалізниця” з поўначы 27 красавіка 2019 году павялічвае кошт праезду пасажыраў у міжнародных зносінах па тэрыторыі Ўкраіны з краінамі СНД, Грузіяй, Латвіяй, Летувой і Эстоніяй.
У сувязі з гэтым агульны кошт праезду ў міжнародных зносінах Беларусь - Украіна павялічыцца на 16-29% у залежнасьці ад адлегласьці накіраваньня пасажыраў па тэрыторыі Ўкраіны й катэгорыі вагонаў.
Так, напрыклад, кошт праезду ў фірмовым цягніку № 86 Менск - Кіеў у купэйным вагоне (без харчаваньня) павялічыцца на 16%, або 20,72 рубля, і складзе 154,35 рубля, у плацкартным вагоне - на 16%, або 13,07 рубля, і складзе 95,99 рубля.
Кошт праезду ў хуткім цягніку № 94 Менск - Адэса ў купэйным вагоне павялічыцца на 29%, або 54,80 рубля, і складзе 243,74 рубля, у плацкартным вагоне - на 29%, або 34,63 рубля, і складзе 153,72 рубля.
Падрабязная інфармацыя пра кошт праезду ў іншых цягніках у зносінах з Украінай публікуецца на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі.
belapan.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт