33-я гадавіна катастрофы на Чарнобыльскай АЭС
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
26.04.2019 08:29
Ад яе наступстваў пацярпелі каля 2 мільёнаў жыхароў Беларусі, у тым ліку больш як паўмільёна дзяцей.
Чарнобыльpixabay.com/Public Domain CC0
33-я гадавіна катастрофы на Чарнобыльскай АЭС
26 красавіка 1986 года адбылася аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі – самая буйная ў гісторыі чалавецтва тэхнагенная катастрофа.
У атмасфэру было выкінута радыеактыўных рэчываў у 300 разоў больш, чым пасьля атамнай бамбардзіроўкі Хірасімы ў 1945 годзе. Звыш 70% радыенуклідаў аселі на тэрыторыі Беларусі
Чарнобыльская катастрофа аказала ўзьдзеяньне на ўсе сфэры жыцьцядзейнасьці чалавека, ад яе наступстваў пацярпелі каля 2 мільёнаў жыхароў Беларусі, у тым ліку больш як паўмільёна дзяцей.
Больш за 20 гадоў у Мінску афіцыйныя ўлады ладзяць мітынг памяці, а таксама праводзілі «Чарнобыльскі шлях» і апазыцыйныя партыі. Аднак сёлета ад ЧШ вырашана было адмовіцца.
https://nn.by/?c=ar&i=229551
26 красавіка 1986 года адбылася аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі – самая буйная ў гісторыі чалавецтва тэхнагенная катастрофа.
У атмасфэру было выкінута радыеактыўных рэчываў у 300 разоў больш, чым пасьля атамнай бамбардзіроўкі Хірасімы ў 1945 годзе. Звыш 70% радыенуклідаў аселі на тэрыторыі Беларусі
З 2,2 мільёна чалавек, якія жылі на забруджаных землях, эвакуявалі і адсялілі 138 тысяч чалавек, яшчэ каля 200 тысяч самі зьехалі з пацярпелых тэрыторый. Чарнобыль ня проста трагедыя ў гісторыі, яго наступствы ўплываюць на здароўе сёньняшніх беларусаў.
У 1986 годзе падчас аварыі на ЧАЭС з разбуранага рэактара было выкінута 1850 пэтабэкерэляў радыенуклідаў, пры гэтым на долю радыеактыўнага цэзію прыйшлося 270 пэтабэкерэляў. Пэрыяд паўраспаду цэзію-137 складае 30 гадоў, гэта значыць, што ў 2016 годзе яго колькасьць на тэрыторыі Беларусі зьменшылася ўдвая.
Катастрофа нанесла Беларусі і эканамічны ўдар. Страты краіны ад аварыі склалі каля 235 млрд даляраў ЗША. З усіх галін беларускай эканомікі найбольшыя страты панесла сельская гаспадарка.
Больш за 20 гадоў у Мінску афіцыйныя ўлады ладзяць мітынг памяці, а таксама праводзілі «Чарнобыльскі шлях» і апазыцыйныя партыі. Аднак сёлета ад ЧШ вырашана было адмовіцца.
nn.by/svaboda.org/эж