Logo Polskiego Radia
Print

Байкеры з ЛНР праедуць празь Беларусь пад сьцягам сэпаратыстаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 25.04.2019 17:21
Галава самаабвешчанай Луганскай Народнай Рэспублікі перадаў кіраўніку мотаклюба «Начныя ваўкі. Данбас» сьцяг сэпаратыстаў.
Лідар клюбу «Начныя ваўкі» Аляксандр Заладастанаў у БерасьціЛідар клюбу «Начныя ваўкі» Аляксандр Заладастанаў у Берасьціфота: Радыё «Свабода»

Байкеры з ЛНР праедуць празь Беларусь пад сьцягам сэпаратыстаў
Сёньня ў Луганску стартаваў мотапрабегу «Дарогі Перамогі – на Бэрлін 2019», прымеркаваны да 74-й гадавіны заканчэньня ІІ сусьветнай вайны.
Галава самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі Леанід Пасечнік перадаў кіраўніку мотаклюба «Начныя ваўкі. Данбас» Віталю Кішкінову сьцяг сэпаратыстаў, які выкарыстоўваецца як «дзяржаўны сьцяг ЛНР».
Заўтра байкеры з Данбасу далучацца да калёны, якая рушыць у напрамку Бэрліна з Масквы. Маршрут прабегу пройдзе празь Беларусь, Польшчу, Славаччыну, Чэхію й завершыцца 9 траўня ў Тэптаў-парку ў Бэрліне.
Вядомыя як прыхільнікі прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна «Начныя ваўкі» і іх лідар Аляксандр Залдастанаў па мянушцы «Хірург» знаходзяцца пад заходнімі санкцыямі за іх падтрымку сэпаратыстаў ва Ўкраіне.
Дзеяньні ўдзельнікаў клюбу, якія рэгулярна спрабуюць зрабіць мотапрабег па Эўропе, успрымаюцца як правакацыйныя й палітычна матываваныя.
«Начныя ваўкі» сьцьвярджаюць, што вывучаюць гісторыю й спадчыну Расеі, у тым ліку за мяжой. Сёлетні мотапрабег празь Беларусь у Бэрлін стане пятым у гісторыі.

Сёньня ў Луганску стартаваў мотапрабег «Дарогі Перамогі – на Бэрлін 2019», прымеркаваны да 74-й гадавіны заканчэньня ІІ сусьветнай вайны.

Галава самаабвешчанай Луганскай Народнай Рэспублікі Леанід Пасечнік перадаў кіраўніку мотаклюба «Начныя ваўкі. Данбас» Віталю Кішкінову сьцяг сэпаратыстаў, які выкарыстоўваецца як «дзяржаўны сьцяг ЛНР».

Заўтра байкеры з Данбасу далучацца да калёны, якая рушыць у напрамку Бэрліна з Масквы. Маршрут прабегу пройдзе празь Беларусь, Польшчу, Славаччыну, Чэхію й завершыцца 9 траўня ў Тэптаў-парку ў Бэрліне.

Вядомыя як прыхільнікі прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна «Начныя ваўкі» і іх лідар Аляксандр Залдастанаў па мянушцы «Хірург» знаходзяцца пад заходнімі санкцыямі за іх падтрымку сэпаратыстаў ва Ўкраіне.

Дзеяньні ўдзельнікаў клюбу, якія рэгулярна спрабуюць зрабіць мотапрабег па Эўропе, успрымаюцца як правакацыйныя й палітычна матываваныя.
«Начныя ваўкі» сьцьвярджаюць, што вывучаюць гісторыю й спадчыну Расеі, у тым ліку за мяжой. Сёлетні мотапрабег празь Беларусь у Бэрлін стане пятым у гісторыі.

радыё свабода/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт