Кіроўца, які заблякаваў праезд хуткай у Менску, пазбаўлены правоў на тры месяцы
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
24.04.2019 16:06
Яму таксама трэба будзе выплаціць штраф у памеры 10 БВ (255 рублёў).
eroyka/pixabay.com/Public Domain CC0
Кіроўца легкавіка, які заблякаваў праезд хуткай у Менску, пазбаўлены права кіраваньня на тры месяцы, паведамляе агенцтва БелТА. Яму таксама трэба будзе выплаціць штраф у памеры 10 БВ (255 рублёў).
Канфлікт паміж кіроўцамі легкавога аўтамабіля «Фольксваген» і хуткай мэдыцынскай дапамогі адбыўся 7 красавіка двары дома №153 па праспэкце Ракасоўскага. Кіроўца легкавушкі адмовіўся саступіць шлях кіроўцу хуткай з уключанымі пробліскавымі маячкамі. Інфармацыя пра інцыдэнт ад яго ўдзельнікаў і відавочцаў у ДАІ не паступала, аднак відэа інцыдэнту было разьмешчанае ў інтэрнэце. Была праведзеная праверка. Кіроўца легкавога аўтамабіля на разгляд не зьявіўся.
У адпаведнасьці з ПДР пры набліжэньні аўтамабіля апэратыўнага прызначэньня з уключаным маячком сіняга колеру кіроўцы незалежна ад напрамку іх руху павінны саступіць дарогу й забясьпечыць бесьперашкодны праезд гэтаму транспартнаму сродку.
вс