Logo Polskiego Radia
Print

На 75-годзьдзе Зянона Пазьняка зьявіліся цішоткі зь яго партрэтам

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 24.04.2019 12:51
З 1996 году ён знаходзіцца на эміграцыі, кіруе Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыяй БНФ.
facebook.com/symbalby

На 75-годзьдзе вядомага беларускага палітыка, навукоўца й літаратара Зянона Пазьняка зьявіліся цішоткі зь яго партрэтам. На ёй вядомая цытата: «З Бацькаўшчынай – як з каханай, добра быць разам, ісьці па яе дарогах, ляцець, каб убачыць усю». Такім чынам Пазьняка павіншавала крама symbal.by.

Зянон Пазьняк быў лідарам фракцыі БНФ у Вярхоўным Савеце Беларусі 12-га скліканьня. Пры яго непасрэдным удзеле 25 жніўня 1991 года Беларусь аднавіла сваю незалежнасьць. У 1994-м Пазьняк прайграў прэзыдэнцкія выбары Лукашэнку.

З 1996 году ён знаходзіцца на эміграцыі, кіруе Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыяй БНФ.

вс

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт