Logo Polskiego Radia
Print

Рыгор Кастусёў: Абсурд з аплатай паслуг міліцыі відавочны

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.04.2019 17:14
„У нас праваахоўнікі пераходзяць яшчэ й на камэрцыйныя рэйкі”, - дадаў старшыня Партыі БНФ.
youtube.com/screen

Рыгор Кастусёў: Абсурд з аплатай паслуг міліцыі відавочны
„У нас праваахоўнікі пераходзяць яшчэ й на камэрцыйныя рэйкі”, - дадаў старшыня Партыі БНФ.
Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў абураецца новым законам, які рэглямэнтуе пры правядзеньні масавых мерапрыемстваў аплату паслуг міліцыі.
Як вядома, арганізатары „Чарнобыльскага шляху-2019” падалі заяўку на правядзеньне акцыі 26 красавіка, і сталічныя гарадзкія ўлады дазволілі правядзеньне мерапрыемства ў фармаце „збор удзельнікаў шэсьця на пляцоўцы перад будынкам прэзыдыюма Нацыянальнай акадэміі навук у 17.30, пачатак шэсьця – у 18.30”. Але пры гэтым арганізатарам трэба заключыць дамову зь міліцыяй аб ахове грамадзкага парадку, на аплату паслуг праваахоўных органаў спатрэбіцца каля 7,5 тысячы рублёў.
Невядома, ці знойдуць арганізатары такія грошы, а таму й мерапрыемства застаецца пад пытаньнем.
„На гэты момант перамовы з Менгарвыканкамам наконт правядзеньня „Чарнобыльскага шляху” працягваюцца, таму пакуль канчатковая кропка не пастаўлена. Мяркую, што рана адмаўляцца ад заяўленага фармату. Іншая рэч, што новы закон, які рэглямэнтуе аплату паслуг міліцыі пры правядзеньне такіх акцый, абуральны й непрымальны. Гэта парушэньне ўсіх міжнародных нормаў і нормаў беларускай Канстытуцыі, якая гарантуе беларусам права на мірныя сходы. Грамадзяне Беларусі плацяць у бюджэт падаткі, а значыцца і так утрымліваюць міліцыю за свой кошт”, - заявіў старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.
Паводле яго, ва ўсіх цывілізаваных краінах міліцыя лічыцца той службай, якая павінна забясьпечваць парадак і бясьпеку сваіх грамадзян.
„А ў нас праваахоўнікі пераўтварыліся ў рэпрэсіўную структуру, якая, як бачым, пераходзіць яшчэ й на камэрцыйныя рэйкі”, - дадаў палітык.
racyja.com/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт