Нацыянальная бібліятэка падрыхтавала праект пра Манюшку
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
23.04.2019 11:08
Віртуальны праект «Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Меншчыны» прэзэнтуюць 24 красавіка ў галерэі «Лябірынт».
Віртуальны праект пра жыцьцё і творчасьць Станіслава Манюшкі, прымеркаваны да 200-годдзя з дня яго нараджэньня, будзе прадстаўлены ў час творчага вечара «Музыкай сьвятой тут поўніцца душа».
«Упершыню ў рамках аднаго інфармацыйнага рэсурсу можна будзе азнаёміцца з творчай спадчынай Манюшкі і даведацца пра пастаноўкі на беларускай сцэне. Карыстальнікі змогуць убачыць пераведзеныя ў лічбавы фармат выданьні нотных дакумэнтаў другой паловы XIX – пачатку XX стагодзьдзяў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, а таксама пачуць фрагмэнты аўдыёзапісаў твораў вядомага кампазытара ў выкананьні сучасных музыкантаў», – паведаміла прэсавая служба Нацыянальнай бібліятэкі.
Праект рэалізуецца ў рамках рэспубліканскага пляна мерапрыемстваў па сьвяткаваньні 200-годдзя з дня нараджэньня нашага знакамітага земляка Станіслава Манюшкі, яго юбілей уключаны ў Сьпіс памятных дат ЮНЭСКО на 2019 год.
Паводле Белта/юл