Таварапаток празь мяжу Беларусі павялічыўся на 7,4%
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
22.04.2019 18:02
За першыя тры месяцы празь мяжу прайшло амаль 2 млн транспартных сродкаў, у тым ліку больш за 500 тыс. грузавых.
Беларускі пункт пропуску «Беняконі» на мяжы зь Летувой фота: Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі
Таварапаток празь мяжу Беларусі павялічыўся на 7,4%
За студзень-сакавік 2019 году праз мытную мяжу Беларусі было перамешчана 28,6 млн тонаў тавараў. У параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2018 году таварапаток павялічыўся на 7,4%. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце.
За першыя тры месяцы празь мяжу прайшло амаль 2 млн транспартных сродкаў, у тым ліку больш за 500 тыс. грузавых і каля 1,3 млн легкавых аўтамабіляў. Колькасьць чыгуначных складаў, якія перасеклі мяжу, вырасла на 8,5% да больш чым 22,5 тыс.
За студзень-сакавік 2019 году праз мытную мяжу Беларусі было перамешчана 28,6 млн тонаў тавараў. У параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2018 году таварапаток павялічыўся на 7,4%. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце.
За першыя тры месяцы празь мяжу прайшло амаль 2 млн транспартных сродкаў, у тым ліку больш за 500 тыс. грузавых і каля 1,3 млн легкавых аўтамабіляў.
Колькасьць чыгуначных складаў, якія перасеклі мяжу, вырасла на 8,5% да больш чым 22,5 тыс.
тэлеграф/вс