Logo Polskiego Radia
Print

Мікалая Статкевіча выпусьцілі на свабоду

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 22.04.2019 12:04
Апазыцыйнага плітыка затрымалі 7 красавіка на выхадзе з дому.
Мікалай Статкевіч (архіўнае фота)Мікалай Статкевіч (архіўнае фота)фота: профіль Мікалая Статкевіча ў "Фэйсбуку"

Статкевіча затрымалі 7 красавіка на выхадзе з дому. Тады палітык заклікаў усіх сабрацца на малебен за вяртаньне ў Курапаты зьнесеных крыжоў. Малебен ён прапанаваў правесьці ў цэнтры Менска каля Сьвята-Духава сабора.
За заклік да ўдзелу ў несанкцыянаванай акцыі Статкевіча асудзілі на 15 сутак арышту.

22 красавіка на свабоду пасьля 15 сутак арышту выйшаў Мікалай Статкевіч. Пра гэта ў камэнтары «Эўрарадыё» паведаміў паплечнік апазыцыйнага палітыка Ўладзімір Някляеў, які сустракаў яго з ІЧУ на Акрэсьціна.

Статкевіча затрымалі 7 красавіка на выхадзе з дому. Тады палітык заклікаў усіх сабрацца на малебен за вяртаньне ў Курапаты зьнесеных крыжоў. Малебен ён прапанаваў правесьці ў цэнтры Менска каля Сьвята-Духава сабора.

За заклік да ўдзелу ў несанкцыянаванай акцыі Статкевіча асудзілі на 15 сутак арышту.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт