Logo Polskiego Radia
Print

На Вялікдзень на беларускай мяжы адкрыюць пункты спрошчанага пропуску

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 20.04.2019 16:03
Вышэйпрызначанымі пунктамі спрошчанага пропуску змогуць скарыстацца толькі грамадзяне, якія пастаянна пражываюць на памежнай тэрыторыі.
Беларускі пункт пропуску «Беняконі» на мяжы зь Летувой Беларускі пункт пропуску «Беняконі» на мяжы зь Летувой фота: Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі

На Вялікдзень на беларускай мяжы адкрыюць пункты спрошчанага пропуску
Падчас рэлігійных сьвятаў на беларускай мяжы адкрыюць дадатковыя пункты спрошчанага пропуску. Імі змогуць скарыстацца людзі, якія пастаянна пражываюць на памежнай тэрыторыі, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.
У пэрыяд рэлігійных сьвятаў будуць функцыянаваць некалькі дадатковых пунктаў спрошчанага пропуску. У прыватнасьці, у Лідзкім раёне з 11:00 да 17:00 21 і 28 красавіка будуць працаваць «Геранёны» («Кракуны»), а ў «Піцкунах» («Нарвілішкес») 21 і 28 красавіка з 12:00 да 17:00 пропуск будзе ажыцьцяўляцца толькі ў пешым парадку.
У Мазырскім раёне 28 красавіка будзе функцыянаваць пункт спрошчанага пропуску «Глушкевічы» («Будкі-Каменскія») – з 9:00 да 17:00. У Пінскім раёне ў пункце спрошчанага пропуску «Віўнева» («Дольск») афармленьне будзе ажыцьцяўляцца 28 і 29 красавіка з 9:00 да 18:00, празь «Дзяржынск» («Познань») – толькі 28 красавіка з 9:00 да 18:00.
У Дзяржпамежкамітэце зьвяртаюць увагу на тое, што вышэйпрызначанымі пунктамі спрошчанага пропуску змогуць скарыстацца толькі грамадзяне, якія пастаянна пражываюць на памежнай тэрыторыі. Пры сабе трэба мець пашпарт, а пры перасячэньні мяжы з Эўразьвязам – яшчэ й візу.

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт