У першым квартале ў Беларусі пабудавалі 8900 кватэр
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
20.04.2019 08:02
У эксплюатацыю ўвялі 871,6 тыс. квадратных мэтраў агульнай плошчы жыльля.
pixabay.com/Public Domain CC0
У першым квартале ў Беларусі пабудавалі 8900 кватэр
У студзені-сакавіку ў Беларусі было пабудавана 8900 новых кватэр. Аб выніках жыльлёвага будаўніцтва ў першым квартале 2019 года сёньня паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Паводле зьвестак Белстата, за тры месяцы ў Беларусі пабудавалі 8,9 тыс. новых кватэр. У эксплюатацыю ўвялі 871,6 тыс. квадратных мэтраў агульнай плошчы жыльля.
Для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэньні жыльлёвых умоў і знаходзіцца на адпаведным уліку, увялі ў эксплюатацыю 342,4 тыс. квадратных мэтраў агульнай плошчы. Гэта каля 39% агульнага аб'ёму ўведзенага жыльля. З падтрымкай дзяржавы для такіх грамадзян пабудавалі 239 тыс. квадратных мэтраў.
У сельскай мясцовасьці ў эксплюатацыю ўвялі 331,9 тыс. квадратных мэтраў агульнай плошчы жыльля – 38% агульнага ўводу па рэспубліцы.

тэлеграф/вс