Ярмошына не згадзілася з Лукашэнкам наконт даты выбараў 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        19.04.2019 17:02
                    
                                 
                
                
                    Ярмошына прапануе правесьці парлямэнцкія выбары 17 лістапада, а не 7, як сказаў Лукашэнка
                
                
                    
                        
Лідзія Ярмошынаyoutube.com/screen
                     
                
                
                
               
                
                         Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына сказала, што Цэнтрвыбаркам запрапануе кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку правесьці парлямэнцкія выбары 17 лістапада гэтага года.
«Мы лічым, што праводзіць выбары 17 лістапада больш зручна», — сказала Інтэрфаксу Лідзія Ярмошына.
Сёньня ў штогадовым пасланьні да беларускага народа і парлямэнта Лукашэнка прапанаваў правесьці парлямэнцкія выбары 7 лістапада 2019 года. Прэзыдэнцкія выбары ён прапанаваў правесьці ў 2020 годзе.
радыё свабода/вс