Logo Polskiego Radia
Print

Макей распавёў, ці паедзе Лукашэнка ў Брусэль

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 18.04.2019 17:37
У 2017 годзе на саміт Усходняга партнэрства, на які паклікалі беларускага прэзыдэнта, паехаў Уладзімір Макей.
Міністар замежных спраў Беларусі Уладзімір МакейМіністар замежных спраў Беларусі Уладзімір МакейАляксандр Папко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Макей распавёў, ці паедзе Лукашэнка ў Брусэль
Афіцыйны Менск атрымаў запрашэньне для Аляксандра Лукашэнкі на вячэру лідараў краін Усходняга партнэрства, якая пройдзе 13 мая ў Брусэлі. Але пакуль невядома, ці паедзе беларускі кіраўнік у Бэльгію, распавёў кіраўнік МЗС Уладзімір Макей, піша Tut.by.
– Прапановы вывучаюцца, вывучаецца фармат гэтых мерапрыемстваў. Глядзім, што там будзе па зьмесьце. Будзем уносіць адпаведныя прапановы кіраўніку дзяржавы, – сказаў Макей.
На пытаньне, ці варта, на думку МЗС, прэзыдэнту прыняць удзел у мерапрыемствах, Макей адказаў: «Візытаў шмат. Важна, каб яны прыносілі канкрэтныя вынікі».
Нагадаем, Эўразьвяз запрасіў Аляксандра Лукашэнку на вячэру ў Брусэль 13 мая, каб адзначыць 10-ю гадавіну Усходняга партнэрства. У 2017 годзе на саміт Усходняга партнэрства, на які паклікалі беларускага прэзыдэнта, паехаў Уладзімір Макей.

Афіцыйны Менск атрымаў запрашэньне для Аляксандра Лукашэнкі на вячэру лідараў краін Усходняга партнэрства, якая пройдзе 13 мая ў Брусэлі. Але пакуль невядома, ці паедзе беларускі лідар у Бэльгію, распавёў кіраўнік МЗС Уладзімір Макей, піша Tut.by.

– Прапановы вывучаюцца, вывучаецца фармат гэтых мерапрыемстваў. Глядзім, што там будзе па зьмесьце. Будзем уносіць адпаведныя прапановы кіраўніку дзяржавы, – сказаў Макей.

На пытаньне, ці варта, на думку МЗС, кіраўніку дзяржавы прыняць удзел у мерапрыемствах, Макей адказаў: «Візытаў шмат. Важна, каб яны прыносілі канкрэтныя вынікі».

Нагадаем, Эўразьвяз запрасіў Аляксандра Лукашэнку на вячэру ў Брусэль 13 мая, каб адзначыць 10-ю гадавіну Усходняга партнэрства.

У 2017 годзе на саміт Усходняга партнэрства, на які паклікалі Лукашэнку, паехаў Уладзімір Макей.

наша ніва/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт