Журналістаў недзяржаўных СМІ не акрэдытавалі на пасланьне Лукашэнкі
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
18.04.2019 16:46
У Палаце прадстаўнікоў адмову матывавалі адсутнасьцю свабодных месцаў.
Аляксандр Лукашэнкафота: Аляксандр Папко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Журналістаў TUT.BY, БелаПАН, газэты «Белорусы и рынок» і «Эўрапейскага радыё для Беларусі» не акрэдытавалі на асьвятленьне штогадовага пасланьня Аляксандра Лукашэнкі да народа й Нацыянальнага сходу, якое адбудзецца ў пятніцу, 19 красавіка. Пра гэта паведаміла Беларуская асацыяцыя журналістаў.
У прыватнасьці, у магчымасьці асьвятляць мерапрыемства з прэс-цэнтра Палаты прадстаўнікоў адмовілі аглядальніку інфармагенцтва БелаПАН Тацьцяне Каравянковай і спэцыяльнаму карэспандэнту «Эўрапейскага радыё для Беларусі» Зьмітру Лукашуку. Між тым, абодва журналісты маюць пастаянную акрэдытацыю для працы ў парлямэнце. Адмову ў акрэдытацыі таксама атрымалі журналісты партала Tut.by і газэты «Белорусы и рынок».
«У нас для вас ня вельмі добрыя навіны. Разумееце, столькі рэгіянальнай прэсы нагналі, што для вас ужо месца ў прэс-цэнтры ня будзе», – цытуе адказ прэс-службы Палаты прадстаўнікоў журналістка БелаПАН Тацьцяна Каравянкова.
Выступаць Лукашэнка будзе 19 красавіка ў Авальнай зале Палаты прадстаўнікоў.
вс