Logo Polskiego Radia
Print

З 23 красавіка рух у «Брузгах» будзе вельмі ўскладнены

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 18.04.2019 15:43
У наступны аўторак у пункце пропуску «Брузгі» пачнуць мяняць дарожнае пакрыцьцё на цэнтральнай дарозе.
radyjo.net

З 23 красавіка рух транспарту ў «Брузгах» на беларуска-польскай мяжы будзе абмежаваны. Гэта зьвязана з заменай дарожнага пакрыцьця на цэнтральнай дарозе пункта пропуску, паведамілі сёньня ў Гарадзенскай рэгіянальнай мытні.

У наступны аўторак у пункце пропуску «Брузгі» пачнуць мяняць дарожнае пакрыцьцё на цэнтральнай дарозе. У сувязі з гэтым транспарт будзе сьледаваць толькі па дзьвюх палосах (адна на ўезд і адна на выезд).

«Магчымасьць манэўраваньня на гэтым напрамку будзе практычна выключаная, рух транспарту – вельмі ўскладнены», – адзначылі ў Гарадзенскай рэгіянальнай мытні.

Дату завяршэньня дарожных работ не называюць, але вядома, што да пачатку другіх Эўрапейскіх гульняў (21 чэрвеня) усе работы па рэканструкцыі пункта пропуску будуць завершаныя.

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт