Logo Polskiego Radia
Print

Журналістку «Газеты Слонімскай» не пусьцілі ў райвыканкам

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 17.04.2019 18:26
Гэта ўжо ня першы выпадак, калі карэспандэнтаў недзяржаўнай рэгіянальнай «Газеты Слонімскай» не пускаюць у будынак мясцовай адміністрацыі.
фота: Газэта Слонімская

Журналістку «Газеты Слонімскай» не пусьцілі ў райвыканкам
17 красавіка карэспандэнтка «Газеты Слонімскай» Крысьціна Саладуха па заданьні рэдакцыі прыйшла ў райвыканкам, каб паглядзець і сфатаграфаваць экспазыцыю праекта жыльлёвай забудовы шматпавярховых дамоў на праспэкце Незалежнасьці ў Слоніме. Прэзэнтацыя праекта адбылася напярэдадні. Аднак далей паста аховы журналістку недзяржаўнага выданьня ў будынак не пусьцілі. «Наведнікаў з фотатэхнікай мы ў выканкам не пускаем», – катэгарычна заявіла супрацоўніца службы аховы. На тлумачэньне карэспандэнткі, што яна на працы й мае заданьне сфатаграфаваць экспазыцыю праекта новай забудовы, ахоўніца адказала, што ўсё адно ня мае права яе прапусьціць, а прайсьці з фотаапаратам журналіст можа толькі пад адказнасьць кагосьці з выканкамаўскіх работнікаў.
Гэта ўжо ня першы выпадак, калі карэспандэнтаў недзяржаўнай рэгіянальнай «Газеты Слонімскай» не пускаюць у будынак мясцовай адміністрацыі з фота- і відэатэхнікай.

17 красавіка карэспандэнтка «Газеты Слонімскай» Крысьціна Саладуха па заданьні рэдакцыі прыйшла ў райвыканкам, каб паглядзець і сфатаграфаваць экспазыцыю праекта жыльлёвай забудовы шматпавярховых дамоў на праспэкце Незалежнасьці ў Слоніме. Прэзэнтацыя праекта адбылася напярэдадні. Аднак далей паста аховы журналістку недзяржаўнага выданьня ў будынак не пусьцілі. «Наведнікаў з фотатэхнікай мы ў выканкам не пускаем», – катэгарычна заявіла супрацоўніца службы аховы.

На тлумачэньне карэспандэнткі, што яна на працы й мае заданьне сфатаграфаваць экспазыцыю праекта новай забудовы, ахоўніца адказала, што ўсё адно ня мае права яе прапусьціць, а прайсьці з фотаапаратам журналіст можа толькі пад адказнасьць кагосьці з выканкамаўскіх работнікаў.

Гэта ўжо ня першы выпадак, калі карэспандэнтаў недзяржаўнай рэгіянальнай «Газеты Слонімскай» не пускаюць у будынак мясцовай адміністрацыі з фота- і відэатэхнікай.

радыё рацыя/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт