Logo Polskiego Radia
Print

Мядзьведзеў заявіў аб перадачы Менску прапаноў па інтэграцыі з Расеяй

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 17.04.2019 14:59
У сьнежні мінулага году Аляксандр Лукашэнка заявіў, што пад выглядам глыбокай інтэграцыі Масква на самой справе хоча ўключыць Беларусь у склад Расеі.
Дзьмітрый Мядзьведзеў падчас справаздачы ўраду перад Дзярждумай, 17 красавіка 2019 годуДзьмітрый Мядзьведзеў падчас справаздачы ўраду перад Дзярждумай, 17 красавіка 2019 годуPAP/EPA/MAXIM SHIPENKOV

Мядзьведзеў заявіў аб перадачы Менску прапаноў па інтэграцыі з Расеяй
Беларусі перададзены распрацаваныя Масквой прапановы па далейшай інтэграцыі, Менск застаецца вядучым партнэрам Расеі, заявіў прэм'ер-міністр РФ Дзьмітрый Мядзьведзеў падчас справаздачы ўраду перад Дзярждумай.
Выступаючы ў Дзярждуме, Мядзьведзеў нагадаў, што ў гэтым годзе спаўняецца 20 гадоў дамове Расеі й Беларусі аб Саюзнай дзяржаве. «Гэтая дамова зьяўляецца падмуркам нашага інтэграцыйнага праекта зь Беларусьсю», – адзначыў ён.
Ён таксама падкрэсьліў, што рынак Беларусі важны для Расеі, а доступ да расейскага рынку застаецца ня менш важным для Менска.
У сьнежні мінулага году Аляксандр Лукашэнка заявіў, што пад выглядам глыбокай інтэграцыі Масква на самой справе хоча ўключыць Беларусь у склад Расеі.

Беларусі перададзены распрацаваныя Масквой прапановы па далейшай інтэграцыі, Менск застаецца вядучым партнэрам Расеі, заявіў прэм'ер-міністр РФ Дзьмітрый Мядзьведзеў падчас справаздачы ўраду перад Дзярждумай.

Выступаючы ў Дзярждуме, Мядзьведзеў нагадаў, што ў гэтым годзе спаўняецца 20 гадоў дамове Расеі й Беларусі аб Саюзнай дзяржаве. «Гэтая дамова зьяўляецца падмуркам нашага інтэграцыйнага праекта зь Беларусьсю», – адзначыў ён.

Ён таксама падкрэсьліў, што рынак Беларусі важны для Расеі, а доступ да расейскага рынку застаецца ня менш важным для Менска.

У сьнежні мінулага году Аляксандр Лукашэнка заявіў, што пад выглядам глыбокай інтэграцыі Масква на самой справе хоча ўключыць Беларусь у склад Расеі.

рбк/наша ніва/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт