Logo Polskiego Radia
Print

КХП БНФ зьвярнулася ў пракуратуру ў сувязі з «крыжаломам» у Курапатах

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 17.04.2019 08:06
«Акрамя дзяржаўнага вандалізму тут яшчэ адбыўся і банальны крадзеж. Я накіраваў у Генпракуратуру дакумэнты па гэтых крыжах».
КурапатыКурапатыradyjo.net/Беларуская служба Польскага радыё/Эдуард Жолуд

Партыя Пазьняка зьвярнулася ў пракуратуру ў сувязі з «крыжаломам» у Курапатах
16 красавік 2019, 22:23
Алесь Чахольскі
Алесь Чахольскі
Падзяліцца
6
2
Глядзець камэнтары
Друкаваць
Адказны сакратар Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі — БНФ Алесь Чахольскі 16 красавіка накіраваў у Генэральную пракуратуру скаргу ў сувязі з новым зносам крыжоў у Курапатах. Пра гэта палітык паведаміў на пасяджэньні круглага стала з удзелам абаронцаў Курапатаў у Менску, перадае БелаПан.
Чахольскі падкрэсьліў, што падчас суботніка, які правялі ва ўрочышчы праўладныя арганізацыі, былі дэмантаваныя і вывезеныя 24 мэталічныя крыжы, устаноўленыя актывістамі партыі прыблізна два гады таму ўздоўж Менскай кальцавой аўтадарогі. Ён мяркуе, што гэта зрабілі супрацоўнікі дарожных службаў. На месцы крыжоў высаджаныя дрэвы, тры крыжы засталіся некранутымі, сказаў актывіст.
«Акрамя дзяржаўнага вандалізму тут яшчэ адбыўся і банальны крадзеж. Я накіраваў у Генпракуратуру дакумэнты па гэтых крыжах», — паведаміў Чахольскі. Паводле яго слоў, кошт матэрыялаў для вырабу аднаго крыжа без уліку работы склаў прыкладна 75 рублёў.
1 сакавіка Аляксандр Лукашэнка падчас «Вялікай размовы з прэзыдэнтам» заявіў, што Курапаты будуць прыведзеныя ў парадак.
13 красавіка ў Курапатах прайшоў «суботнік па добраўпарадкаваньні тэрыторыі» з удзелам прадстаўнікоў БРСМ, «Белай Русі», Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і іншых арганізацый. Ва ўрочышчы ў гэты дзень зноў былі дэмантаваныя крыжы.

svaboda.org/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт