Logo Polskiego Radia
Print

Арцыбіскуп Кандрусевіч выказаўся пра ідэалёгію гендар, ЭКА і знос крыжоў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 16.04.2019 15:14
Ерарх сустрэўся з журналістамі на традыцыйнай прэс-канфэрэнцыі напярэдадні Вялікодных сьвятаў.
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш КандрусевічСтаршыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевічscreen https://catholic.by/3/news/9690

16 красавіка Старшыня Канфэрэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сустрэўся з журналістамі на традыцыйнай прэс-канфэрэнцыі напярэдадні Вялікодных сьвятаў.

Ерарх,між іншым, засяродзіў сваю ўвагу на пазыцыі Касьцёла адносна праекту закона аб хатнім насільлі й прапановы зрабіць бясплатнай першую працэдуру ЭКА.

Арцыбіскуп Кандрусевіч скептычна выказаўся пра эфэктыўнасьць гэтай прапановы дзеля вырашэньня дэмаграфічнага крызысу ў краіне:

«Кажуць, што дзякуючы гэтаму могуць нарадзіцца ад паўтары да дзьвюх тысяч дзяцей. Але што гэта значыць у параўнаньні з дваццаццю пяцьцю тысячамі абортаў?»— з горыччу зазначыў ерарх.

Арцыбіскуп дадаў, што як ідэалёгія гендар, так і ЭКА з пункту гледжаньня вучэньня Касьцёла зьяўляюцца маральна недапушчальнымі, паколькі ставяць пад пытаньне каштоўнасьць чалавечага жыцьця і імкнуцца ім маніпуляваць.

Далей арцыбіскуп Кандрусевіч звярнуў увагу на нядаўні знос крыжоў у Курапатах.

«Вялікі пост. У цэнтры ўвагі мы ў Касьцёле, і ў Праваслаўнай Царкве, ва ўсіх хрысьціянаў мы ставім Крыж. Мы пакланяемся Крыжу <…> І ў гэты самы час зносяцца Крыжы… З дазволам, без дазволу пастаўленыя — гэта ўжо другасная справа. Я за тое, каб усё было паводле закона, аднак калі іх ставілі, асабліва ніхто не пярэчыў.

«Крыж — гэта сымбаль хрысьціянства, <…> гэта — сьвятыя рэчы для людзей. <…> Таму я не мог маўчаць, бо гэта — зьнявага Крыжа».

catholic.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт