Logo Polskiego Radia
Print

Летува запросіць Лукашэнку на цырымонію перапахаваньня паўстанцаў Каліноўскага

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 16.04.2019 13:52
Будуць запрошаныя найвышэйшыя службовыя асобы Беларусі, Польшчы і Ўкраіны.
Могілкі РосыМогілкі Росыwww.radyjo.net/Я. Іванюк

Міністар культуры Летувы Міндаўгас Кветкаўскас паведаміў журналістам, што на ўрачыстую цырымонію перапахаваньня парэшткаў паўстанцаў, знойдзеных летась на гары Гедыміна ў Вільні, будуць запрошаныя найвышэйшыя службовыя асобы Беларусі, Польшчы і Ўкраіны.

Запрашэньні будзе накіроўваць прэзыдэнт Летувы.

«Увосень плянуецца арганізаваць ўрачыстую цырымонію перапахаваньня, — адзначыў літоўскі міністар, (...) Таксама вырашана, што прозьвішчы ўсіх асуджаных на сьмерць будуць запісаныя на трох мовах — літоўскай, польскай і беларускай, каб падкрэсьліць важнасьць паўстаньня для ўсіх згаданых краін».

Дакладная дата цырымоніі пакуль не абвешчаная, усё будзе залежыць ад работ па аднаўленьні капліцы на віленскіх могілках Росы. Чакаецца, што яны павінны завяршыцца да верасьня.

svaboda.org/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт