Фізычны пуск БелАЭС заплянаваны на восень
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
15.04.2019 15:06
«Калі на стадыі абкатак ня будзе сур'ёзных форс-мажораў, восеньню мы павінны пайсьці на фізычны пуск».
Беларуская АЭС падчас будаўніцтва, восень 2017 году Włodzimierz Pac/Polskie Radio
Фізычны пуск БелАЭС заплянаваны на восень
Фізычны пуск першага энэргаблёка Беларускай АЭС заплянаваны на восень 2019 года. Пра гэта 15 красавіка на форуме «Атамэкспа» ў Сочы паведаміў намесьнік міністра энэргетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк.
Паводле яго слоў, перад гэтым трэба прайсьці яшчэ этапы гідравыпрабаваньня, цыркпрамыўкі, халоднай і гарачай абкаткі й рэвізіі абсталяваньня, перадае БелТА.
«Калі на стадыі абкатак ня будзе сур'ёзных форс-мажораў, восеньню мы павінны пайсьці на фізычны пуск», – сказаў намесьнік міністра.

тэлеграф/вс