У Беларусі створаць экспэрымэнтальны цэнтар дапамогі нарказалежным
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
15.04.2019 13:57
Цяпер вырашаецца, у якім рэспубліканскім мэдыцынскім цэнтры ён будзе знаходзіцца.
pixabay.com/Public Domain CC0
У Беларусі створаць экспэрымэнтальны цэнтар дапамогі нарказалежным
У Беларусі створаць экспэрымэнтальны цэнтар дапамогі нарказалежным, інфармуе прэс-служба МУС. Праваахоўнікі адзначаюць, што на сёньняшні дзень для наркаманаў праводзіцца рэабілітацыя працягласьцю 28 дзён. За гэты час мэдыкі ачышчаюць арганізм ад астаткаў наркотыка, аказваюць мінімальную псыхалягічную й псыхіятрычную дапамогу. Паводле назіраньняў праваахоўнікаў, праз тыдзень-два пасьля лячэньня «чалавек вяртаецца да ранейшага ладу жыцьця». І таму стаіць задача зрабіць рэабілітацыю больш працяглай, каб гэтыя людзі маглі вярнуцца да паўнавартаснага жыцьця.
Рашэньне аб прапрацоўцы пытаньня аб стварэньні экспэрымэнтальнага цэнтра было прынятае ў лістападзе мінулага году на міжведамаснай нарадзе. Цяпер вырашаецца, у якім рэспубліканскім мэдыцынскім цэнтры ён будзе знаходзіцца. Ня выключана, што выберуць РНПЦ псыхічнага здароўя. Мяркуецца, што цэнтар запрацуе да канца 2019 года.

эўрарадыё/вс