У Беларусі адбудзецца Фэст экскурсаводаў
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
14.04.2019 17:34
Сотні ўнікальных бясплатных экскурсій даступныя для грамадзян.
Foto: pixabay.com/CC0
18 красавіка ва ўсім сьвеце па ініцыятыве ЮНЭСКА адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і мясьцінаў.
У Беларусі гэта сьвята годна адзначаецца дзякуючы правядзеньню ў красавіцкія дні Фэсту экскурсаводаў, падчас якога можна трапіць на самыя разнастайныя і ўнікальныя аўтарскія экскурсіі па ўсёй краіне.
Ідэя Фэсту нарадзілася ў 2009 годзе ў асяродку неабыякавых да гісторыі людзей, і з года ў год ён пашыраецца і выклікае вялікую цікавасьць у наведвальнікаў. Адбылося ўжо 9 фэстываляў, якія наведалі тысячы ўдзельнікаў, прайшлі сотні цікавых разнаплянавых экскурсій.
За гэты час у Фэсту з’явіліся пастаянныя наведвальнікі і шматлікія прыхільнікі. Дзякуючы Фэсту экскурсаводаў зьяўляецца магчымасьць па-іншаму зірнуць на штодзённыя рэчы і перамяніць сваё стаўленьне да спадчыны.
Найбольш маштабны Фэст экскурсаводаў адбудзецца ў Менску. Штогод да Фэсту далучаюцца абласныя і раённыя цэнтры. Нават у аддаленых вёсачках розных раёнаў плянуюцца вандроўкі ў межах Фэсту экскурсаводаў.
Паводле Наша Ніва/юл