У Беларусі зноў падаражала паліва
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
14.04.2019 11:23
«Белнафтахім» паведаміў пра чарговае павышэньне цэн на аўтамабільнае паліва.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixaby.com/CC0 Public Domain
14 красавіка канцэрн павялічыў кошты паліва ў Беларусі на адну капейку. Цана бэнзіну АІ-92 склала 1,51 рубля, АІ-95 – 1,62 рублі, АІ-98 – 1,83 рублі, ДП – 1,62 рублі.
Гэта ўжо восьмае падаражаньне паліва ў Беларусі з пачатку года. Апошні раз кошт паліва павялічыўся 7 красавіка.
Сваё рашэньне фірма патлумачыла павялічэньнем разрыву паміж рэзкім ростам кошту нафты і паступальным зьмяненьнем цэн на аўтамабільнае паліва на АЗС Беларусі.
З пачатку 2019 года кошт расійскай нафты, якая пастаўляецца на беларускія НПЗ, вырасла на 19,5%, а розьнічныя цэны на маторнае паліва – у сярэднім на 4,5%, – гаворыцца ў паведамленьні канцэрна.
юл