Названыя 3 найбольш папулярныя музэі 2018 года
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
13.04.2019 11:52
Імі сталі музэй гісторыі ВАВ, Берасьцейская крэпасьць ды Нясьвіжскі палац.
Foto: pixabay.com/CC0
Беларускі дзяржаўны музэй гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, мэмарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасьць-гярой» і Нацыянальны гісторыка-культурны музэй-запаведнік «Нясьвіж» сталі летась самымі наведвальнымі музэямі Беларусі.
Такая інфармацыя апублікавана ў статыстычным аглядзе да Міжнароднага дня культуры (15 красавіка) на сайце Белстата. У прыватнасьці, музэй гісторыі ВАВ прыняў 571 тысяч наведвальнікаў, у Брэсцкай крэпасьці – 522,4 тысяч наведваньняў за год, у музэі-запаведніку «Нясьвіж» – 421,9 тысяч.
У цэлым на канец мінулага года ў Беларусі дзейнічала 159 музэяў (гістарычных, комплексных, мастацтвазнаўчых, літаратурных, прыродазнаўчых). Для наведвальнікаў было арганізавана 4,6 тысяч часовых экспазыцый і 132,4 тысяч экскурсій – увогуле з імі азнаёміліся 7 мільёнаў чалавек. Наведвальнасьць музэяў у рэспубліцы за апошнія 5 гадоў вырасла ў 1,2 раза.
Паводле Белта/юл