У Беларусі ствараюць крыптабіржу
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        13.04.2019 09:34
                    
                                 
                
                
                    У поўным фармаце яна пачне працаваць у другім квартале бягучага года.
                
                
                    
                        
Foto: pixabay.com/CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Праект крыптабіржы быў прадстаўлены на выстаўцы распрацовак вядучых кампаній – рэзыдэнтаў ПВТ, якая праходзіць у Менску. 
Як расказаў журналістам дырэктар па разьвіцьці кампаніі Currency.com Дзьмітрый Агіевіч, цяпер крыптабіржа працуе ў тэставым рэжыме, у фармаце закрытага рэліза. «Яе запусьцілі 15 студзеня гэтага года, каб паказаць прадукт аўдыторыі, атрымаць зваротную сувязь, а потым унесьці дапрацоўкі. У цэлым рэліз вельмі пасьпяховы, – сказаў Дзьмітрый Агіевіч. 
Паводле слоў экспэрта, лідары біржавой індустрыі станоўча адазваліся аб крыптавалютной біржы, распрацаванай у Беларусі. «Былі вельмі пазытыўныя публікацыі ў сусьветных СМІ аб нашай краіне. Гаварылася, што менавіта ў нас створана самае сучаснае прававое поле для лічбавых актываў», – падкрэсьліў ён.
Удзельнікамі біржы ўжо сталі інвэстары не толькі з краін СНД, але таксама з Заходняй Эўропы. Галоўная перавага біржы ў тым, што яна зьяўляецца своеасаблівым мостам паміж сьветам традыцыйных фінансаў і сьветам лічбавых валют. Можна прыйсьці са звычайнымі грашамі і атрымаць доступ да гандлю лічбавымі валютамі. Усё гэта цалкам легальна і, што вельмі важна, празрыста, патлумачыў экспэрт.
Паводле Белта/юл