Logo Polskiego Radia
Print

Больш за паўмільёна беларусаў жыве ў Расеі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 12.04.2019 16:15
У параўнаньні з мінулым годам павялічылася колькасьць беларусаў, хто зьехаў у Расею.
polscott24.com

На пачатак 2019 года ў Расеі зарэгістравана больш за 650 тысяч беларусаў. Сярод мігрантаў з краін СНД беларусы займаюць шостае месца, у першай тройку ўваходзяць грамадзяне Украіны, Узбэкістану ды Таджыкістану.

Дадзеныя апублікаваныя ў аналітычным зборніку Інстытута сацыяльнага аналізу і прагназаваньня Расейскай акадэміі народнай гаспадаркі і дзяржслужбы пры прэзыдэнце.

На пачатак 2019 года ў Расіі было зарэгістравана 650 238 грамадзян Беларусі, гэта амаль на 6,5 тысячы больш, чым годам раней. Самы высокі паказчык за апошнія пяць гадоў быў у 2017 годзе – 697 797 беларускіх грамадзян жыло ў Расеі.

Паводле tut.by/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт