У Беларусь прыбыў першы амбасадар Паўночнай Карэі
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
12.04.2019 13:37
Беларускі бок вітаў рашэньне КНДР накіраваць упершыню ў Менск свайго амбасадара.
Foto: mfa.gov.by
У беларускай сталіцы прайшла сустрэча намесьніка міністра замежных справаў Беларусі Андрэй Дапкюнаса з першым амбасадарам Карэйскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі Джу Чон Бонам з нагоды яго прыбыцьця ў краіну.
Як паведаміў беларускі МЗС, размова тычылася «стану і пэрспэктыў разьвіцьця двухбаковых стасункаў, а таксама супрацы ў міжнародных арганізацыях». Беларускі бок павітаў рашэньне КНДР накіраваць у Беларусь першага ў гісторыі двухбаковых адносін амбасадара, і пажадаў прадстаўніку Паўночнай Карэі посьпехаў на адказнай пасадзе. Падчас сустрэчы амбасадар перадаў намесьніку міністра копіі даверных грамат.
Амбасада КНДР адкрылася ў Менску два з паловай года таму, але да нядаўняга часу ў Беларусі быў толькі часовы павераны з Паўночнай Карэі.
Гандлёвы абарот паміж Беларусі і КНДР пакуль вельмі нізкі, таксама амаль адсутнічаюць палітычныя адносіны. На міжнароднай арэне Беларусь вітала правядзеньне саміту КНДР з Рэспублікай Карэя, і заклікала Паўночную Карэю спыніць ядзерныя выпрабаваньні і запускі ракетаў.
Паводле Белта/Радыё «Свабода»/юл