Беларус абраны старшынёй Эўрапейскай эканамічнай камісіі
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
11.04.2019 15:44
«Юрый Амбразевіч быў аднагалосна абраны на пасаду старшыні Эўрапейскай эканамічнай камісіі».
Юрый Амбразевіч https://news.un.org/ru/
Беларус абраны старшынёй Эўрапейскай эканамічнай камісіі
Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры аддзяленьні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэнэве Юрый Амбразевіч абраны старшынёй Эўрапейскай эканамічнай камісіі, паведамляе БелТА.
«Юрый Амбразевіч быў аднагалосна абраны на пасаду старшыні Эўрапейскай эканамічнай камісіі. Беларусь упершыню абрана на пасаду кіраўніка галоўнага выканаўчага органа міжнароднай эканамічнай арганізацыі сыстэмы ААН», – падкрэсьлілі ў беларускім зьнешнепалітычным ведамстве.
Юрыю Амбразевічу 44 гады. Быў часовым павераным у Бэльгіі й Люксэмбургу, памочнікам міністра замежных спраў, у 2013–2015 адказны сакратар Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЭСКА, затым начальнікам галоўнага ўпраўленьня шматбаковай дыпляматыі МЗС, ад 2015 года – пастаянны прадстаўнік Беларусі пры Аддзяленьні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэнэве.
https://nn.by/?c=ar&i=228634

nn.by/эж