Дзяржава будзе даплaчваць інвалідам да імпартаваных аўтамабіляў
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
11.04.2019 11:07
Права на кампэнсацыю 50% мытных пошлін пры ўвозе легкавога аўто атрымаюць інваліды й шматдзетныя сям’і.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: GoranH/pixabay.com/CC0 Public Domain
Дзяржава будзе кампэнсаваць інвалідам і шматдзетным сем'ям 50% мытных пошлін, падаткаў пры ўвозе легкавога аўтамабіля. Гэта прадугледжана ўказам нумар 140 „Аб кампэнсаваньні мытных пошлін, падаткаў”, які падпісаў Прэзыдэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Дакумэнтам прадугледжваецца кампэнсаваньне з рэспубліканскага бюджэту 50% мытных пошлін, падаткаў, што выплачваюцца пры ўвозе на тэрыторыю Беларусі аднаго легкавога аўтамабіля на працягу году, асобам, якія маюць інваліднасьць І або ІІ групы, а таксама шматдзетным сем'ям.
Гэта мера накіравана на аказаньне сацыяльнай дзяржаўнай падтрымкі названым катэгорыям грамадзян, сярод якіх ёсьць значная колькасьць малазабясьпечаных.
belta.by/аз