Расея можа забараніць увоз з Беларусі клубніцаў і шампіньёнаў
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
10.04.2019 16:26
Данкверт: Мы далей разглядаем іншыя віды прадукцыі, нехарактэрныя для Беларусі.
www.sunika.pinger.pl
Рассельгаснагляд не выключае ўвядзення забароны на ўвоз клубніцаў, шампіньёнаў і пэкінскай капусты з Беларусі ў Расею. Пра гэта ТАСС паведаміў кіраўнік ведамства Сяргей Данкверт.
«Мы далей разглядаем іншыя віды прадукцыі, нехарактэрныя для Беларусі. Мы вымушаны такія меры прадпрымаць», - сказаў ён.
Данкверт адзначыў, што рашэньнем Эўразійскай камісіі Расьсельгаснагляду было забаронена весьці рэестр прадпрыемстваў-вытворцаў плодаагародніннай прадукцыі з улікам вырабленых імі аб'ёмаў, у выніку чаго расейскае ведамства не валодае інфармацыяй аб рэальна вырабленай прадукцыі. Па словах кіраўніка ведамства, падчас праверкі Расьсельгаснаглядам было ўстаноўлена, што аб'ём рэальна пастаўляемых з Беларусі ў Расею шампіньёнаў у два разы перавышае афіцыйна зарэгістраваны аб'ём гэтай прадукцыі для паставак у Расею.
«Мы будзем далей распаўсюджваць гэтыя абмежаваньні, таму што гэта прадукцыя невядомага фітасанітарнага статусу», - падкрэсьліў ён.
Данкверт таксама паведаміў аб тым, што на 15 красавіка намечана сустрэча міністраў сельскай гаспадаркі Расеі і Беларусі. «Я думаю, што мы скарыстаемся гэтым выпадкам, каб гэтае пытанне абмеркаваць», - сказаў на заканчэньне ён.
Раней сёньня Расьсельгаснагляд паведаміў аб увядзеньні з 12 красавіка абмежаваньні на пастаўкі ў Расію яблыкаў і груш з Беларусі.
nn.by/яс