На польска-беларускай мяжы – чэргі грузавікоў на ўезд у Беларусь
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
08.04.2019 18:02
Чарга вялікагрузаў на выезд з Польшчы ў Беларусь на КПП Баброўнікі-Бераставіца расцягнулася на 10 кілямэтраў.
Чарга вялікагрузаў на выезд з Польшчы ў Беларусь на КПП Баброўнікі-Бераставіца расцягнулася на 10 кілямэтраўфота: Радыё Рацыя
На польска-беларускай мяжы – чэргі грузавікоў на ўезд у Беларусь
«У чэргах вінаваты беларускі бок», – кажуць кіроўцы грузавікоў, якія стаяць на памежным пераходзе Баброўнікі-Бераставіца. Чарга вялікагрузаў на выезд з Польшчы ў Беларусь расцягнулася на 10 кілямэтраў.
На згаданым памежным пераходзе кіроўцы фураў чакаюць каля 20 гадзін. «Беларускі бок кепска прапускае. Два мытнікі сядзяць і марудна ўсё афармляюць. У палякаў гэта ўсё хутка робіцца. Колькі разоў тэлефанавалі на «гарачую лінію», а нам адказваюць: усё працуе ў штатным рэжыме. І ўсё нармальна», – кажа адзін з вадзіцеляў.
Паводле прэс-сакратара Падляскага атраду Памежнай службы Польшчы маёра Катажыны Здановіч, на выхадных чэргі грузавікоў на ўезд у Беларусь былі практычна на ўсіх памежных пераходах.

радыё рацыя/вс