У Беларусі ня будзе страхавой мэдыцыны
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        07.04.2019 08:23
                    
                                 
                
                
                    Чыноўнікі тлумачаць гэта эфэктыўнасьцю бюджэтнай сыстэмы аховы здароўя. 
                
                
                    
                        
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Міністэрства аховы здароўя не плянуе пераходзіць на страхавую сыстэму аховы здароўя.
Чыноўнікі тлумачаць гэта тым, што эфэктыўна дзейнічае бюджэтная сыстэма аховы здароўя. Пытаньне аб пераводзе мэдыцыны ў Беларусі на іншую сыстэму цяпер не разглядаецца, – адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Пры гэтым беларускі бок спасылаецца на ацэнкі Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), якая адзначыла, што ў Беларусі вельмі высокая даступнасьць мэдычных паслуг. Кожны чалавек можа атрымаць кваліфікаваную мэдычную дапамогу бясплатна.
Апроч таго, у якасьці станоўчага моманту СААЗ ацэньвае пераход да сыстэмы ўрача агульнай практыкі, што пашырае спэктар паслуг, якія можна атрымліваць пры першым звароце.
Паводле Белта/юл