Logo Polskiego Radia
Print

БЧ: Доступу да сеткі інтэрнэт магчымы ва ўсіх паяздах гарадзкіх ліній

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.04.2019 12:07
Скарыстацца бясплатным Wi-Fi могуць абанэнты ўсіх беларускіх мабільных апэратараў, а таксама госьці краіны.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Беларуская чыгунка абсталявала бесправадным доступам у інтэрнэт усе паязды гарадзкіх ліній, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

„У лютым - сакавіку бягучага году былі завершаны работы па арганізацыі доступу да сеткі інтэрнэт у шасьці саставах электрапаяздоў гарадзкіх ліній сэрыі ЭПГ. Цяпер бясплатна падключыцца да інтэрнэту праз Wi-Fi можна ва ўсіх паяздах гарадзкіх ліній, якія курсіруюць па маршрутах Менск - Рудзенск, Менск - Смалявічы й Менск - станцыя Беларусь (г. Заслаўе)", - расказалі ў БЧ.

Для падключэньня да інтэрнэту неабходна прайсьці рэгістрацыю. Код доступу пасажыры атрымаюць з дапамогай SMS на нумар мабільнага тэлефона. Скарыстацца бясплатным Wi-Fi могуць абанэнты ўсіх беларускіх мабільных апэратараў, а таксама госьці краіны, чые мабільныя тэлефоны знаходзяцца ў роўмінгу.

Упершыню паслуга бясплатнага доступу да Wi-Fi зьявілася ў жніўні 2016 году ў паяздах міжрэгіянальных ліній бізнэс-кляса ЭПМ, якія курсіруюць па маршруце Менск - Гомель.

belta.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт