Logo Polskiego Radia
Print

Расея ўвяла «часовыя абмежаваньні» на ўвоз ялавічыны на костцы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 05.04.2019 14:43
Барацьба з энцэфалапатыяй можа быць толькі нагодай, каб абмежаваць доступ імпартнага мяса на расейскі рынак.
pixabay.com/Public Domain CC0

Расея ўвяла «часовыя абмежаваньні» на ўвоз ялавічыны на костцы
Кошт пытаньня – сотні мільёнаў даляраў. Рассельгаснагляд увёў «часовыя абмежаваньні» на ўвоз ялавічыны на костцы й жывой буйной рагатай жывёлы з краін, якія ня маюць афіцыйнага статусу Міжнароднага эпізаатычнага бюро па губкападобнай энцэфалапатыі буйной рагатай жывёлы. Сярод буйных экспарцёраў ялавічыны ў Расеі пад новае абмежаваньне падпадае толькі Беларусь.
Абмежаваньні ўведзеныя з 4 красавіка, рашэньне грунтуецца на пастанове ўраду Расеі ад 24 сакавіка.
У выніку гэтага рашэньня пад забарону падпадае й імпарт такой прадукцыі з краін ЭАЭС, асобна адзначаецца на сайце Рассельгаснагляду. Афіцыйны статус Міжнароднага эпізаатычнага бюро па губкападобнай энцэфалапатыі маюць такія вялікія вытворцы ялавічыны, як ЗША, Аргентына, Бразылія, Кітай, краіны Эўразьвязу, але ня маюць Беларусь і Казахстан.
Барацьба з энцэфалапатыяй можа быць толькі нагодай, каб абмежаваць доступ імпартнага мяса на расейскі рынак. Раней Расея выкарыстоўвала санкцыі й контрсанкцыі для стымуляваньня росту ўласнай вытворчасьці сельгаспрадукцыі, каб дабіцца большай самадастатковасьці ў забесьпячэньні прадуктамі харчаваньня.
Губкападобная або губчатая энцэфалапатыя яшчэ называецца «каровіным шаленствам». Яна перадаецца ад жывёлы да чалавека, калі ён зьядае заражанае мяса. Упершыню яе выявілі ў 1980-х, у Эўразьвязе ад выкліканай ёй хваробы Кройцфэльда-Якаба памерлі некалькі соцень чалавек. Падступнасьць гэтай хваробы ў тым, што яе інкубацыйны пэрыяд доўжыцца гадамі, і цяжка бывае выявіць прычыну й момант заражэньня.

наша ніва/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт