Золатавалютныя рэзэрвы Беларусі вырасьлі да 7 мільярдаў
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
05.04.2019 10:30
Гэтаму паспрыяла паступленьні ад экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты.
Foto: pixabay.com/CC0
Міжнародныя рэзэрвовыя актывы Беларусі на 1 красавіка, паводле папярэдніх даных, склалі 7 мільярдаў 245,6 мільёнаў даляраў, паведаміў Нацыянальны банк.
За сакавік золатавалютныя рэзэрвы вырасьлі на 150,5 мільёнаў даляраў (на 2,1%) пасьля росту ў лютым 2019 года 77,5 мільёнаў (на 1,1%).
У сакавіку ўрадам і Нацыянальным банкам выканана зьнешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму прыкладна 316 мільёнаў.
Павелічэньню ўзроўню золатавалютных рэзэрваў у сакавіку садзейнічалі паступленьне сродкаў ад продажу Нацбанкам і ўрадам аблігацый, намінаваных у замежнай валюце, купля замежнай валюты Нацбанкам на таргах ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа», паступленьне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад спагнаньня экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты.
Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2019 год аб'ём міжнародных рэзэрвовых актываў на 1 студзеня 2020 года павінен скласьці не менш як 7,1 мільярдаў даляраў.
Паводле Белта/юл